Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 июля

Дзейнасць добраахвотных дружын на Бялыніччане

Пашыранае пасяджэнне штаба грамадскіх фарміраванняў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю прайшло ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава падзякавала дружыннікаў за работу і засяродзіла ўвагу на неабходнай актывізацыі працы добраахвотных дружын як у сельскай мясцовасці, так і ў самім райцэнтры, а таксама на прыцягненні ў іх рады як мага болей маладых людзей.
З інфармацыяй аб абстаноўцы, якая склалася ў раёне са злачыннасцю і аб выніках работы добраахотных дружын за мінулы год выступіў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў РАУС Аляксандр Манікайла. Аляксандр Віктаравіч паведаміў, што на сённяшні дзень у раёне дзейнічае 10 добраахотных грамадскіх фарміраванняў. За мінулы год яны зрабілі 194 выхады на дзяжурствы па ахове грамадскага парадку. З іх удзелам затрыманы 48 правапарушальнікаў, 44 з якіх прыцягнуты да адказнасці за паяўленне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення.
З агульнай колькасці арганізацый найбольш актыўны ўдзел у дзяжурствах прымалі добраахвотныя дружыны ДЭУ-74, Бялыніцкага пратэінавага завода, ПМК-241. Аляксандр Манікайла адзначыў станоўчую працу Васіля Ігнатовіча, Мікалая Бурага, Дзмітрыя Каласкова з ДЭУ-74, Віталя Саннікава і Віталя Вуса з ПМК-241, дружынніка Аўтапарка № 7 Мікалая Лапо, Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Таццяны Журыкавай, а таксама члена маладзёжнай добраахвотнай дружыны «Гроза» Ільі Цікунова. Гэтыя людзі неаднаразова аказвалі садзеянне супрацоўнікам праваахоўных органаў у затрыманні злачынцаў і дастаўцы іх у РАУС.
На пасяджэнні штаба адбыўся таксама абмен вопытам работы па ўзаемадзенянні супрацоўнікаў РАУС і членаў добраахотных дружын пры забеспячэнні парадку. Завяршылася мерапрыемства ўручэннем грамат райвыканкама і грашовых прэмій самым актыўным. Па выніках штогадовага раённага агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшы савет грамадскага пункта аховы парадку» перамогу святкаваў Машчаніцкі сельскі Савет, лепшай добраахвотнай дружынай стала дружына ДЭУ-74, ганаровае званне «Лепшы дружыннік года» прысуджана камандзіру добраахвотнай дружыны ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод» Ніне Каляснёвай.

Поделиться: